Канікулы з добрым вынікам

01.04.2025

Падчас вясенніх канікул – 25 і 26 сакавіка – на базе Міёрскай сярэдняй школы № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі прайшла раённая алімпіяда па вучэбных прадметах для вучняў 4 – 6-х класаў: па беларускай мове і літаратуры, рускай мове і літаратуры, англійскай і нямецкай мовах, матэматыцы. У алімпіядзе прынялі ўдзел 97 школьнікаў з 9 устаноў адукацыі раёна, з іх 46 сталі пераможцамі.

У алімпіядзе па рускай мове сярод вучняў 4-х класаў дыпломамі І ступені адзначаны Трафім Рачыцкі і Яўгеній Казюронак з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, дыпломамі ІІ ступені – Яна Корсак з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і Аліна Яфімава з Узмёнскай базавай школы.

Па беларускай мове – дыплом ІІ ступені ў Валерыі Грышачкінай, дыпломы ІІІ ступені – у Яраслава Штулера з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і Дзмітрыя Яленскага з Дзісненская СШ імя М. Кузьміна.

Па англійскай мове веды Багдана Цярэшкі з СШ № 2 імя М. Ізварына адзначаны дыпломам І ступені, дыпломы ІІ ступені ў Аляксандры Сцепулёнак і Валерыі Грышачкінай СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, ІІІ ступені – у Яўгенія Казюронка з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і Лізаветы Вішнеўскай з СШ № 2 імя М. Ізварына.

Пяцікласнікі атрымалі 11 дыпломаў. Па рускай мове і літаратуры дыпломам ІІ ступені адзначана  Паліна Юрашак, ІІІ ступені – Данііл Варонін з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі; у вучаніц  Яны Хамянок з СШ № 2 імя М. Ізварына і Марыі Рагавой з Узмёнскай БШ – дыпломы ІІІ ступені.

Чатыры вучні атрымалі дыпломы ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры: Мацвей Матэленак і Дар’я Грузд з СШ № 2 імя М. Ізварына, Ганна Курчэўская і Надзея Голуб з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі.

Выдатныя веды паказалі пяцікласнікі ў алімпіядзе па англійскай мове: у Ігара Валынца з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі і Марыі Шамшур з СШ № 2 імя М. Ізварына дыпломы І ступені.

Адзіны ўдзельнік і пераможца з дыпломам І ступені па нямецкай мове – Віялета Цітовіч з Новапагосцкай СШ імя Г. Цітовіча.

Найбольшая колькасць узнагарод – сярод вучняў 6-х класаў. У алімпіядзе па рускай мове і літаратуры дыпломы І ступені атрымалі Уладзіслаў Сямчонак,  Вольга Дворнікава, Кацярына Жук з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, дыпломы ІІ ступені – Дар’я Малецкая  з СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі, Мілана Даргель з СШ № 2 імя М. Ізварына, Яна Яблонская з Павяцкай СШ імя В. Бабічава.

Па беларускай мове і літаратуры дыпломам І ступені ўзнагароджана Арыяна Фядосава (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна), дыпломамі ІІ ступені – Марыя Макарэвіч (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна), Валерыя Цвячкоўская (Чапукоўская СШ), Анастасія Ліялгалвіс (Туркоўская БШ), Ганна Гваздоўская (Язненская СШ), Валерыя Анашка (СШ № 2 імя М. Ізварына).

Дзевяць шасцікласнікаў атрымалі дыпломы І ступені па англійскай мове: Вольга Дворнікава, Уладзіслаў Сямчонак, Яўгеній Мацкевіч, Караліна Бунта (СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі), Паліна Пацеенак, Глеб Ліманоўскі, Мілана Даргель (СШ № 2 імя М. Ізварына), Арыяна Фядосава, Марыя Макарэвіч (Дзісненская СШ імя М. Кузьміна). У Валерыі Анашка з СШ № 2 імя М. Ізварына – дыплом ІІ ступені.

Па матэматыцы дыплом І ступені ў вучня СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі Ягора Шокеля.

14 вучням, якія паказалі добры вынік, але не ўвайшлі ў лік пераможцаў, аб’яўлена падзяка начальніка аддзела па адукацыі за ўдзел у раённай алімпіядзе.

Жадаем пераможцам і іх настаўнікам далейшых поспехаў!

поделиться в: