26 красавіка 2025 года на базе ДУА “Чапукоўская сярэдняя школа” прайшло раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў педагагічных класаў (груп).
Будучым настаўнікам была прапанавана інтэлектуальная гульня “Педагагічны квіз “Чароўны свет пытанняў і заданняў”.
Квіз складаўся з сямі тураў, як колькасць урокаў у дзень у старшакласнікаў. Удзельнічалі тры каманды: “Камета”, “Жыхары Зямлі”, “Залатая рыбка”. Пытанні і заданні былі састаўлены на аснове матэрыялу, які вывучаецца на факультатыўных занятках “Уводзіны ў педагагічную прафесію”. Былі пытанні і на логіку, і на эрудыцыю. Але ўсе заданні датычыліся непасрэдна настаўніка, школы, дзяцінства.
Цікавасць вучняў выклікаў музычны тур “Дзяцінства, школа, настаўнік”. Педкласаўцы не толькі разгадалі песні, але некаторыі з іх нават праспявалі. Асабліва будучым педагогам спадабаўся тур “Загадкавая чырвоная скрыня”.
Па выніках мерапрыемства першае месца заняла меньшая па колькасці ўдзельнікаў каманда “Жыхары Зямлі”. І гэта пацвярджае, што ў гульні-квізе важны згуртаванасць, кемлівасць і веды.
